free bootstrap templates

Манковіч Сцяпан Сцяпанавіч 

Mobirise

Дата нараджэння: 13.05.1905

Дата смерці: 18.04.1978

Месца нараджэння: в. Беразіно, Докшыцкі р-н, Віцебская вобл.


Манковіч Сцяпан Сцяпанавіч – камісар партызанскай брыгады «Жалязняк» на часова акупіраванай тэрыторыі Мінскай вобласці БССР; сакратар Бягомльскага падпольнага раённага камітэта Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі.

Нарадзіўся 13 мая 1905 года ў в. Беразіно. Скончыў вышэйшую партыйную школу пры ЦК ВКП(Б) (1946). З 1929 года знаходзіўся на савецкай і гаспадарчай рабоце, з 1939-га – сакратар Бягомльскага райкама КП(б)Б. У гады Вялікай Айчыннай вайны – у тыле ворага, з сакавіка 1942 г. – у партызанах, камісар атрада, у верасні 1942 г. – снежні 1943 г. – камісар партызанскай брыгады «Жалязняк», адначасова сакратар Бягомльскага падпольнага райкама КП(б)Б.

Пасля вайны – на савецкай і партыйнай рабоце. У 1946 годзе скончыў у Маскве Вышэйшую партыйную школу пры ЦК ВКП(б), а ў 1947 г. быў накіраваны ў Гомельскі абкам КП(б)Б на пасаду 2-га сакратара. З 1949 па 1953 гг. працаваў старшынёй Шаркаўшчынскага райвыканкама, затым на працягу шасці гадоў быў дырэктарам саўгаса «Браслаўскі» Віцебскай вобласці. У 1965 г. выйшаў на пенсію. Жыў у Віцебску.

Памёр 18 красавіка 1978 года, пахаваны ў Віцебску.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Званне Герой Савецкага Саюза прысвоена 1 студзеня 1944 года.


УШАНАВАННЕ

На радзіме, у в. Беразіно, на тэрыторыі сярэдняй школы, якой прысвоена імя С. Манковіча, устаноўлены бюст. Адна з вуліц г. п. Бягомль носіць імя С. С. Манковіча.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 2-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Званне Герой Савецкага Саюза прысвоена 1 студзеня 1944 года.



Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 года
за ўзорную партызанскую дзейнасць, паспяховае выкананне
баявых заданняў камандавання ў тыле нямецка-фашысцкіх войскаў
і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм
Манковічу Сцяпану Сцяпанавічу прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».

С. С. Манковіч ўзнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга,
Айчыннай вайны ІІ ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

ЛІТАРАТУРА

1. Героі Савецкага Саюза – ураджэнцы Докшыцкага раёна // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2008. – 2 ліп. – С. 2.

2. Каралевіч, А. Жыццё і барацьба / А. Каралевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2010. – 15 мая. – С. 3.

3. Колосов, А. Бегомльские зори / А. Колосов // Люди легенд / сост. В. Павлов, Н. Полтораков, И. Селищев. – М., 1966. – Вып. 2. – С. 285–298.

4. Манкович, С. С. По советским законам / С. С. Манкович // Партийное подполье в Белоруссии, 1941–1944 : cтраницы воспоминаний. Минская область и Минск / сост.: С. И. Портасенок [и др.]. – Минск, 1984. – С. 306–316.

5. Манкович Степан Степанович // Навечно в сердце народном / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – 3-е изд., доп. и испр. – Минск, 1984. – С. 332.

6. Манкович Степан Степанович // Слава и гордость земли Витебской : биогр. справ. / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск, 2009. – С. 87.

7. Манкович Степан Степанович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биогр. справ. / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; художеств. ред. П. В. Баранов. – Минск, 2015. – С. 91.

8. Манкович Степан Степанович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 104.

9. Манковіч Сцяпан Сцяпанавіч // Памяць: Докшыцкі раён : гіст.-дакум. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск, 2004. – С. 346–348.

10. Манковіч Сцяпан Сцяпанавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1999. – Т. 5 : М – Пуд. – С. 70.

11. Сычева, Н. Спасенные жизни / Н. Сычева // Совет. Белоруссия. – 2009. – 22 июля. – С. 11.

12. Сычова, Н. Легендарны Манковіч / Н. Сычова // Звязда. – 2012. – 9 кастр. – С. 4.


СПАСЫЛКІ

Герои страны. Манкович Степан Степанович

Гордость и слава Витебска. Манкович Степан Степанович